Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цырымонія ўручэньня прэміі Гедройця пройдзе 31 кастрычніка


Цырымонія ўручэньня шостай Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца 31 кастрычніка 2017 году, у 19:00 у памяшканьні культурнай прасторы ОК16, г. Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16.

Сайт прэміі паведамляе, што спэцыяльнымі гасьцямі цырымоніі будуць Паліна Рэспубліка і тэатар танца Skyline. Уваход на цырымонтю вольны.

На перамогу прэтэндуюць 7 кніг:

Зьміцер Бартосік «Быў у пана верабейка гаварушчы»;
Валер Гапееў «Ноч цмока»;
Адам Глобус «Зваротная пэрспэктыва»;
Андрусь Горват «Радзіва „Прудок“. Дзёньнік»;
Сяргей Календа «Падарожжа на край ложка»;
Людміла Рублеўская «Дагератып»;
Аляксей Талстоў «Апоўначы на сіялімскім мосьце».

Галоўны прыз складзе 5000 эўра.

У 2017 годзе ў журы Прэміі Гедройця ўваходзяць: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касьцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG