Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля помнікаў савецкім жаўнерам у Літве зьявіліся табліцы: «Не адпавядае гістарычнай праўдзе»


Самакіраваньне Біржайскага раёну Літвы па сваёй ініцыятывы ўсталявала табліцы на месцы пахаваньня савецкіх жаўнераў. На якіх гаворыцца, што надпісы на старых табліцах не адпавядаюць гістарычнай праўдзе.

Ужо ўсталёўваюцца табліцы, якія тлумачаць, што надпісы на іх ня варта ўспрымаць як ісьціну, паведаміла ў суботу газэта Lietuvos žinios.

«Мы адчуваем, што зрабілі ўнёсак у адлюстраваньне гістарычнай праўды і лічым, што зрабілі правільна. Аднак мы б не зьдзівіліся, калі б нашыя намаганьні былі б ацэненыя як свавольства, і мы б атрымалі за гэта па шапцы», — прызнаўся ў інтэрвію выданьню Далюс Мікелёніс, які адказвае за пытаньні аховы помнікаў у Біржайскі раённым самакіраваньні.

Намесьнік дырэктара Дэпартамэнту культурнай спадчыны Аўдрус Скайсціс заявіў, што самакіраваньне вольнае дадаваць тлумачальныя табліцы да помнікаў без дырэктывы зьверху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG