Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь з Харватыі экстрадавалі бізнэсоўца, які будаваў безь ліцэнзіі

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу ў Беларусі і МУС Беларусі 19 кастрычніка экстрадавалі з Харватыі беларускага грамадзяніна, які знаходзіўся з 2016 году ў міжнародным вышуку.

У жніўні 2017 году пры перасячэньні харвацкай мяжы яго затрымалі на ініцыятыву органаў фінансавых расьсьледаваньняў Беларусі.

Як расказаў начальнік НЦБ Інтэрполу Аляксандар Пятран, у Беларусі затрыманы абвінавачваецца ў ажыцьцяўленьні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ў сфэры будаўніцтва. Свой бізнэс фігурант вёў без адпаведнай рэгістрацыі, у выніку чаго атрымаў даход у памеры каля 1 млн даляраў. Яму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да 5 гадоў.

XS
SM
MD
LG