Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славеніі праходзяць выбары прэзыдэнта


Борут Пахор
Борут Пахор

У Славеніі ў нядзелю праходзяць прэзыдэнцкія выбары, якія, як чакаецца, прывядуць да перавыбраньню Борута Пахора — вэтэрана славенскай палітыкі, вядомага актыўным выкарыстаньнем сацыяльных сетак. Каля 1,7 мільёна выбаршчыкаў павінны выбраць зь дзевяці кандыдатаў, у тым ліку пяці жанчынаў, паведамляе агенцтва AP зь Любляны. Пры гэтым агенцтва адзначае, што Славенія зьяўляецца членам Эўрапейскага зьвязу і радзімай першай лэдзі ЗША Мэланіі Трамп.

Прэзыдэнт Славеніі не надзелены выканаўчымі паўнамоцтвамі, але прапануе кандыдатуру прэм’ер-міністра, які кіруе ўрадам, улічваючы меркаваньне кіраўніка дзяржавы па важных пытаньнях. Галоўным праціўнікам 53-гадовага Пахора лічыцца мэр гораду Камнік Мар’ян Шарэц, былы камічны актор.

Асноўныя тэмы выбарчай кампаніі ўключалі ў сябе эканамічныя праблемы і памежны канфлікт з суседняй Харватыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG