Як на расейскіх тэлешоў б'юць і абражаюць замежных гасьцей (відэа)
«Зьвязда», ТВЦ, Першы: гэтыя расейскія дзяржаўныя тэлеканалы рэгулярна клічуць на перадачы гасьцей з-за мяжы і гэтак жа рэгулярна іх абражаюць і нават б'юць у эфіры. Украінец Вячаслаў Коўтун атрымаў аплявуху, а амэрыканца Майкла Бома вядучы паспрабаваў прыдушыць. Нягледзячы на абразы і бойкі, замежныя госьці працягваюць зьяўляцца ў расейскім эфіры.