У Слоніме зьбіраюцца рэстаўраваць сынагогу XVII стагодзьдзя, пабудаваную ў стылі барока.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аддзел ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама.
Пытаньні аднаўленьня сынагогі з кіраўніцтвам райвыканкама абмеркавалі выканаўчы дырэктар фонду габрэйскага спадчыны Майкл Мэйл, дырэктар міжнароднай дабрачыннай арганізацыі The Together Plan Дэбра Брунэр, старшыня міжнароднай грамадзкай дабрачыннай арганізацыі «Дыялёг» Артур Ліўшыц.
Будынак сынагогі разьмешчаны ў самым цэнтры Слоніма. Пабудаваны ён ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя. Цяпер будынак закансэрваваны, раней быў абноўлена дах. Унутры захаваліся арыгінальныя элемэнты інтэр’еру. У пэрспэктыве тут створаць музэй.
Зь фінансаваньнем рэканструкцыі плянуе дапамагчы Слонімская Габрэйская асацыяцыя ў Ізраілі.
***
Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.