Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя забароніць фізычныя пакараньні дзяцей


Будынак парлямэнту Шатляндыі ў Эдынбургу
Будынак парлямэнту Шатляндыі ў Эдынбургу

Улады Шатляндыі пацьвердзілі гатоўнасьць адмяніць фізычнае пакараньне школьнікаў падчас вучобы. Шатляндыя такім чынам стане першай часткай Злучанага Каралеўства, дзе закон будзе забараняць настаўнікам фізычна караць дзяцей. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Міністры ўраду Шатляндыі неаднаразова заяўлялі, што не падтрымліваюць бацькоў, якія выкарыстоўваюць фізычнае пакараньне ў адносінах да дзяцей, але пра заканадаўчую забарону раней не гаварылася. Адпаведны законапраект ўнёс у парлямэнт Шатляндыі дэпутат ад партыі зялёных Джон Фіні. Міністры шатляндзкага ўраду ўжо заявілі, што маюць намер ўвасабляць яго ў жыцьцё.

Паводле прапановаў Фіні, якія абмяркоўваліся ўсё лета, дзеці атрымаюць такую ж прававую абарону, як і дарослыя.

Цяпер шатляндзкія бацькі з прававога пункту гледжаньня могуць у сваё апраўданьне сказаць, што фізычны гвалт у дачыненьні да дзіцяці быў «апраўданым». Праўда, і цяпер забаронена выкарыстоўваць для фізычнага пакараньня якія-небудзь прадметы або біць дзіця па галаве. Прапанаваная ў Шатляндыі забарона адсутнічае ў заканадаўстве Англіі, Уэльсу і Паўночнай Ірляндыі, дзе бацькамі дазваляецца выкарыстоўваць «разумнае пакараньне», — адзначаецца ў публікацыі Бі-бі-сі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG