Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра паслугі ЖКГ: «Ніякага росту без майго ведама, гэта пытаньне ў тым ліку і палітычнае»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка праводзіць рэспубліканскі сэмінар «Аб удасканаленьні і разьвіцьці жыльлёва-камунальнай гаспадаркі».

Як паведамляе БелТА, Лукашэнка паставіў задачу, каб тарыфы расьлі на 5 даляраў за год:

«Стаўлю задачу для ўсіх: з 2018 году праводзіцца разавае павышэньне тарыфаў толькі на $ 5, і ў далейшым ніякага росту без майго ведама. Тарыфы павінны быць пад’ёмнымі для народу. У сувязі з гэтым ураду, Камітэту дзяржаўнага кантролю даручаю дэталёва праверыць. І 1 студзеня 2018 году зацьвердзім тарыфы рашэньнем прэзыдэнта», — сказаў Лукашэнка.

Рашэньне пра рост камунальных тарыфаў на 5 працэнтаў было агучанае Лукашэнкам даўно.

Між тым Лукашэнка прызнаў, што ўрад у верасьні павысіў тарыфы на 8%, на сьнежань заплянаваны рост яшчэ на 10%.

«Гэта антынародны падыход да справы. Так быць не павінна, — заявіў Аляксандар Лукашэнка. — Гэта прывядзе да значнага росту плацяжоў, што несумненна выкліча нэгатыўны грамадзкі рэзананс».

Лукашэнка выказаўся супраць таго каб «бударажыць насельніцтва размовамі аб стоадсоткавай кампэнсацыі кошту паслуг літаральна з заўтрашняга дня».

«Гэта пытаньне ў тым ліку і палітычнае. Сьпешка тут недапушчальная. Мы палічым спачатку тарыфы дакладна, каб энэргетыкі, тыя, хто ваду падае, не „жыравалі“ і не вырашалі свае праблемы за кошт насельніцтва. І тады прымем рашэньне, калі будзем выходзіць і як будзем выходзіць на стоадсоткавую аплату. Я перакананы: калі мы вельмі дакладна палічым, ужо з трэцяга заходу, гэтыя тарыфы, то працэнт кампэнсацыі будзе вельмі высокім. Можа быць, і 90%», — адзначыў Лукашэнка.

Раней намесьнік міністра антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі паведаміў, што з улікам дзьвюх індэксацый і заплянаванага ад 1 студзеня 2018 году павышэньня платы за жыльлёва-камунальныя паслугі ў межах 5 даляраў беларусы будуць аплачваць «камуналку» на 100% за выключэньнем выдаткаў на цеплавую энэргію.

На некаторыя паслугі рост будзе істотным. Тарыф па каналізацыі вырасьце на 48,5%, цана халоднага водазабеспячэньня — на 27,7%, а вываз цьвёрдых камунальных адходаў — на 19%. Чакаецца, што на канец 2017 году аплата паслуг ЖКГ у двухпакаёвай кватэры плошчай 48 квадратных мэтраў з трыма жыхарамі ў ацяпляльны пэрыяд абыдзецца ў 93 рублі, а ўзровень кампэнсацыі насельніцтвам комплексу камунальных паслуг выраьце да 74,8%. Да канца 2018 году гэты паказьнік дасягне 85%, да 2020-га будзе 93,3%, а вось плянаваных 100% дасягнуць можна будзе толькі ў 2025 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG