Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя афіцыйна прызнала сьцяг Эўразьвязу


Эманюэль Макрон афіцыйна паведаміў кіраўніку Эўрапейскай Рады Дональду Туску аб прызнаньні Парыжам сьцяга і гімну ЭЗ. Францыя стала 17 краінай Эўразьвязу, якая зьдзейсьніла гэты сымбалічны жэст.

Гэта «сымбалічны і палітычны жэст» супраць «спробаў раскалоць» Эўрапейскі Зьвяз, адзначаецца ў прэс-рэлізе Елісейскага палацу.

Сьцяг з кольцамі з дванаццаці залатых зорак на сінім фоне, гімн на музыку оды «Да радасьці» зь Дзявятай сымфоніі Людвіга ван Бэтховэна і дэвіз «Адзінства ў разнастайнасьці» названыя знакамі, якія выказваюць пачуцьцё агульнасьці і ляяльнасьць жыхароў ЭЗ, у 52-м артыкуле Лісабонскай дамовы ад 2007 года. Да гэтага моманту Францыя не ўваходзіла ў іх лік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG