Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У рэгіёнах Беларусі падаражэў праезд у грамадзкім транспарце. На чарзе — Менск?


Ілюстрацыйнае фота. Трамвай у Віцебску

Цэны на квіткі паднялі адразу ў трох абласьцях: Менскай, Віцебскай і Гомельскай. З гэтага моманту адзін талёнчык каштуе на 5 капеек болей. Адпаведныя рашэньні былі апублікаваныя на афіцыйным нацыянальным прававым партале.

Цана праезду на звычайных гарадзкіх маршрутах у рэгіёнах складзе 50 капеек (было 45) ці 55 (было 50) пры набыцьці талёна ў кіроўцы.

Цана шматразовых праязных білетаў, у сваю чаргу, будзе залежаць ад колькасьці насельніцтва ў канкрэтным горадзе. Праязны на месяц у горадзе з колькасьцю жыхароў да 50 тысяч будзе каштаваць 19 рублёў 12 капеек. У больш буйных гарадах, дзе жыве 50–250 тысяч чалавек, за такі ж праязны трэба будзе аддаць 21 рубель 90 капеек.

Агульную табліцу з новым цэнамі на паслугі транспарту можна паглядзець тут.

На чарзе — Менск?

Кошт праезду ў гарадзкім грамадзскім транспарце ў бліжэйшы час імаверна падвысяць на 5 капеек і ў Менску: да 60 капеек — у наземным і да 65 капеек — у мэтро. Паводле інфармацыі TUT.BY, новыя тарыфы цяпер узгадняюцца ў Менгарвыканкаме.

16 верасьня намесьнік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч расказаў парталу TUT.by пра тое, што да канца гэтага году тарыфы на праезд расьці ня будуць.

Мяркуецца, што цяперашняе падвышэньне цэнаў — чарговы крок на шляху да пераходу на 100-адсоткавую аплату насельніцтвам паслуг транспарту. Наступныя пляны — выйсьці на ўзровень 70% да 2020 году.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG