Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаванае новае фота ўстаноўкі «Бук» па справе MH17


Фота, апублікванае Дзяржаўнай пракуратурай Нідэрляндаў
Фота, апублікванае Дзяржаўнай пракуратурай Нідэрляндаў

Дзяржаўная пракуратура Нідэрляндаў, якая ўзначальвае міжнароднае крымінальнае расьсьледаваньне катастрофы MH17, апублікавала новае — ужо дзявятае — фота зэнітна-ракетнага комплексу «Бук», зь якога, як мяркуюць, маглі зьбіць самалёт.

У катастрофе, якая адбылася 17 ліпеня 2014 году ў Данбасе, загінулі 298 чалавек.

Сумесная сьледчая група (JIT), якая апублікавала фота, кажа, што атрымала яго ад ананімнай крыніцы. Там таксама гаворыцца, што выява, «верагодна была зроблена 17 ліпеня 2014 году ў горадзе Макееўка, Украіна», паведамляе BBC.

Міжнароднае расьсьледавальнае аб’яднаньне Bellingcat правяло ўласны аналіз новага здымку.

«На выяве відаць правы бок „Бука“, загружанага на прычэп грузавіка Volvo, які вязе яго па тэрыторыі Ўсходу Ўкраіны 17 ліпеня 2017 году. Таксама відаць сіні мінівэн Volkswagen, які суправаджаў „Бук“ на Ўсходзе Украіны ў той жа дзень», — гаворыцца ў паведамленьні Bellingcat.

У Bellingcat мяркуюць, на гэтым фота - той самы "Бук", зьняты ў 2013 годзе ў Расеі.
У Bellingcat мяркуюць, на гэтым фота - той самы "Бук", зьняты ў 2013 годзе ў Расеі.

Там сьцьвярджаюць, што на фота менавіта той «Бук», які раней быў ідэнтыфікаваны як адна з зэнітна-ракетных установак расейскай 53-й зэнітна-ракетнай брыгады з Курску.

«Да сёньняшняга дня практычна не было сумневаў, што MH17 быў зьбіты расейскім „Букам 332“. Пасьля сёньняшняга дня, калі быў апублікаваны дзявяты доказ прысутнасьці на Ўсходзе Ўкраіны ўстаноўкі, якая належала Ўзброеным сілам Расейскай Фэдэрацыі, ніякіх сумневаў у гэтым быць ня можа», — заяўляюць у Bellingcat.

Афіцыйна абвінавачваньняў у дачыненьні да зьбіцьця малайзійскага «Боінгу» пакуль нікому не прадʼяўлена.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG