Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ перамог «Кёльн» і выйшаў на другое месца ў групе


Пасьля забітага на 55-й хвіліне голу.
Пасьля забітага на 55-й хвіліне голу.

Сёньня адбыўся трэці раўнд групавой стадыі Лігі Эўропы. На Барысаў-арэне БАТЭ прымаў аўтсайдэра чэмпіянату Нямеччыны клюб «Кёльн». БАТЭ перамог зь лікам 1:0.

Гол у другім тайме забіў Аляксей Рыас. Цяпер у БАТЭ чатыры ачкі, клюб выйшаў на другое месца ў групе.

«Нам было вельмі цяжка як у першым, гэтак і ў другім тайме. Было шмат напружанай барацьбы. Маглі як выйграць, так і прайграць. Таму важна, што забілі», — сказаў адразу па заканчэньні гульні ў камэнтары «Беларусь 5» галоўны трэнэр «БАТЭ» Аляксандар Ермаковіч.

Сёньня ж ў Бялградзе Црвэна Звэзда прайграла лідэру групы Арсэналу. Цяпер у сэрбскага клюбу і ў БАТЭ па чатыры ачкі. На чацьвёртым пасьля трох паразаў — «Кёльн».

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG