Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ўхвалілі другую форму геннай тэрапіі для лячэньня раку


Ракавыя клеткі
Ракавыя клеткі

У ЗША Ўпраўленьне па кантролі за прадуктамі харчаваньня і лекамі (FDA) ухваліла ўжываньне другой формы геннай тэрапіі ў лячэньні раку.

Гэты выгляд імунатэрапіі, які атрымаў назву Yescarta, упершыню афіцыйна будзе ўжывацца для лячэньня некаторых відаў лімфомы.

Новы прэпарат мадыфікуе лейкацыты крыві хворага, пасьля чаго яны набываюць здольнасьць атакаваць злаякаснае ўтварэньне.

Курс лячэньня коштам 373 тысячы долараў можа выкарыстоўваецца толькі для дарослых пацыентаў з рэцыдывам пасьля мінімум двух курсаў хіміятэрапіі.

Кіраўніцтва FDA назвала рашэньне «новай вяхой у разьвіцьці мэдыцыны».

Упершыню прымяненьне геннай тэрапіі для лячэньня анкалягічных захворваньняў было ўхвалена FDA сёлета ў жніўні.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG