Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ландсбергіс: калі б быў іншы дух, то мы ўжо ішлі б на Астравец


Першы кіраўнік незалежнай Літвы ў інтэрвію Літоўскаму радыё распавёў, што яго больш за ўсё непакоіць у краіне. Размова адбылася з нагоды 85-годзьдзя палітыка.

Журналіст узгадаў падчас інтэрвію словы Ландсбергіса 16 лютага, што «ўсе павінны крочыць да Астравецкай АЭС, якая будуецца ў Беларусі».

— Вы ўзьнялі менавіта гэтую праблему. Што Вас больш за ўсё турбуе ў Літве?

— Дух, — адказаў Ландсбэргіс. — Калі б дух быў іншы, то мы пайшлі б у Астравец. Цяпер мы чакаем лёсу, думаючы, што ўсё добра.

Раней былы літоўскі лідэр назваў Астравец труною для Літвы. Ён заявіў, што пляцоўка для АЭС побач зь літоўскай мяжой была абраная невыпадкова. «Калі здарыцца што-небудзь падобнае на чарнобыльскую аварыю, Літвы больш не будзе, і перш за ўсё — Вільні», — сказаў у студзені Вітаўтас Ландбергіс.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG