Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька і сын Лагвінцы аштрафаваныя на 1610 рублёў за «ўрок гісторыі» ў Слуцку


Алесь Лагвінец

Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў Антося Лагвінца штрафам памерам 20 базавых велічынь (460 рублёў) за ўдзел у правядзеньні 1 верасьня ў Слуцку «ўроку гісторыі».

Аналягічную справу супраць ягонага бацькі Алеся Лагвінца 18 кастрычніка разгледзеў Маскоўскі раённы суд Менску. Палітыка пакаралі штрафам на 50 базавых велічынь (1150 рублёў).

Антось Лагвінец у суд не зьявіўся, ягоныя інтарэсы прадстаўляў адвакат. Сьведка ў справе актывістка Аліна Нагорная паведаміла суду, што гэта была экскурсія, а не масавае мерапрыемства.

1 верасьня Алесь Лагвінец са старэйшым сынам Антосем, мастак Алесь Пушкін са сваім непаўналетнім сынам Мікалаем ушанавалі ў Слуцку памяць удзельнікаў Слуцкага паўстаньня супраць улады бальшавікоў у 1920 годзе.

Удзельнікі «ўроку» вывесілі на агароджы вакол мясцовага краязнаўчага музэю партрэты паўстанцаў, зрабілі фотаздымкі, наведалі магілу ўдзельніка паўстаньня 1863 году паэта Альгерда Абуховіча. Сваё асьветніцкае мерапрыемства арганізатары назвалі «Дзень ведаў — урок гісторыі».

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG