Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 тысяч курдаў уцяклі з Кіркуку


Каля 100 тысяч курдаў уцяклі з Кіркуку, баючыся беспарадкаў, з моманту захопу ў панядзелак рэгіёну ірацкімі войскамі. Пра гэта заявілі ў чацьвер прадстаўнікі паўаўтаномнага рэгіянальнага ўраду ірацкага Курдыстана.

Каля 18 000 сем’яў схаваліся ў гарадах Арбіл і Сулейманія, паведаміў журналістам губэрнатар Эрбіля Наўзад Хадзі. Адзін з яго памочнікаў сказаў агенцтву Рэйтэр, што агульная колькасьць перамешчаных асоб складае каля 100 000 чалавек.

Тэлеканал Rudaw TV, які знаходзіцца ў Арбіл, паведаміў са спасылкай на камандзіра курдзкіх падразьдзяленьняў Пэшмэрга, што курдзкія байцы дагэтуль каля нафтавага радовішча Гурмала, на паўночны захад ад Кіркуку.

Гурмала зьяўляецца часткай Кіркуцкага нафтавага басэйну. Радовішча распрацоўвалася паўаўтаномным рэгіянальным урадам Курдыстану, паколькі знаходзіцца ў яго адміністрацыйных межах. Ірацкія сілы ў панядзелак захапілі правінцыю Кіркук і выгналі адтуль курдзкіх байцоў, якія былі разгорнутыя там у 2014 годзе.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG