Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні абмяркуюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Што ў праекце рэзалюцыі?


Архіўнае фота. Беларускі праваабарончы форум у Вільні ў 2013 годзе

20-21 кастрычніка ў Вільні пройдзе ІV Беларускі праваабарончы форум, на якім будзе абмеркавана становішча з правамі чалавека ў краіне.

У праекце рэзалюцыі форуму адзначаецца, што ад моманту правядзеньня папярэдняга форуму ў кастрычніку 2013 году ў Беларусі назіраюцца «асобныя пазытыўныя крокі ў галіне правоў чалавека, аднак у цэлым сытуацыя ня мела істотных зьменаў».

Паводле праекту рэзалюцыі, ня робіцца захадаў, накіраваных на сыстэмныя і якасныя паляпшэньні сытуацыі з правамі чалавека.

У праекце дакумэнту праваабаронцы, сярод іншага, заклікаюць беларускія ўлады спыніць раней пачатыя палітычна матываваныя крымінальныя справы і вызваліць усіх палітвязьняў. Патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед абвінавачаных у крымінальнай справе «пра стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня» і актывістаў незалежных прафсаюзаў.

Першы праваабарончы форум адбыўся ў 2004 годзе ў Беларусі, пад Менскам, другі (у 2010 годзе) і трэці (у 2013 годзе) — у Вільні.

Праваабаронца Тацяна Равяка патлумачыла, што рашэньне праводзіць форум у Літве было прынята пасьля таго, як арганізатары сутыкнуліся з праблемамі ў Беларусі, «калі мерапрыемства знаходзілася на мяжы зрыву».

Цяпер некаторыя мерапрыемствы, як паказала практыка, ужо можна праводзіць і ў Беларусі, але гарантый, што ў апошні момант нечага ня здарыцца, няма.

«Цяпер некаторыя мерапрыемствы, як паказала практыка, ужо можна праводзіць і ў Беларусі, але, па-першае, гарантый, што ў апошні момант нечага ня здарыцца, няма, па-другое, прыняць удзел у форуме ў Беларусі не змаглі б нашы калегі, якія не па сваёй волі знаходзяцца за межамі краіны — Алена Танкачова і Ганна Герасімава. То бок чарговы Праваабарончы форум у Вільні — гэта ў тым ліку знак салідарнасьці зь імі, а таксама знак таго, што рэпрэсіўныя практыкі ў дачыненьні праваабаронцаў — па-ранейшаму наша рэчаіснасьць».

У аргкамітэт форуму сёлета ўвайшлі 8 арганізацый (Асамблея НДА, Беларускі Хэльсынкскі камітэт, ПЦ «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звоскава, Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар, Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасьць» і Цэнтар прававой трансфармацыі).

Аргкамітэт запрасіў на форум у Вільні 29 праваабарончых арганізацый. У першым форуме ў 2010 годзе бралі ўдзел 17 арганізацый.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG