Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лесьнікі на Гарадзеншчыне паставілі крыж памяці Ўрублеўскаму і паўстанцам 1863 году


Недалёка ад Горадні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 году. Гэта зрабілі лесьнікі Індурскага лясьніцтва.

Паводле Паўла Лігера, работніка названага лясьніцтва, у іхных лясах у свой час дзейнічаў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Валерыя Ўрублеўскага. Лігер сказаў Свабодзе, што яны плянавалі паставіць крыж на Дзень лясной гаспадаркі, але крыху спазьніліся.

«Справа ў тым, што Валеры Ўрублеўскі таксама меў дачыненьне да лясной гаспадаркі, і ягоны атрад тут непадалёк дзейнічаў. У нас ужо была даўно гэтая ідэя, каб ушанаваць Урублеўскага і ягоны атрад паўстанцаў, які дзейнічаў у нашых лясах. Яны змагаліся за нашу незалежнасьць, і вось мы здолелі ўшанаваць іх памяць».

Крыж паставілі на экалягічнай сьцежцы, побач зь месцам, дзе некалі пасадзілі лес у імя Васіля Быкава і ўсталявалі там памятную шыльду.

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG