Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд кітайскай кампартыі: чакаецца, што Сі Цьзіньпін застанецца на чале


Кітай увайшоў у новую эру, якая абяцае краіне цэнтральную ролю ў сьвеце, заявіў старшыня КНР Сі Цьзіньпін на зьезьдзе кампартыі Кітаю.

Імклівы прагрэс Кітаю пад сацыялістычнымі сьцягамі паказвае, што для іншых краінаў ёсьць новы выбар, сказаў кітайскі лідэр, выступаючы на зьезьдзе Камуністычнай партыі, які адкрыўся ў сераду.

У зьезьдзе ўдзельнічаюць больш як дзьве тысячы дэлегатаў. Мерапрыемства праводзіцца ў абстаноўцы узмоцненых захадаў бясьпекі.

Неўзабаве пасьля заканчэньня зьезду, як чакаецца, стануць вядомыя імёны новых членаў галоўнага кіраўнічага органу Кітаю — пастаяннага камітэту Палітбюро ЦК Кампартыі Кітаю. Чакаецца, што Сі Цьзіньпін, які займаўся ў апошні час кансалідацыяй улады ў сваіх руках, застанецца на чале партыі.

Пералічваючы ў сваёй трохгадзіннай прамове апошнія дасягненьні Кітаю, лідэр партыі і дзяржавы сказаў, што кітайскі сацыялізм у новую эпоху азначае, што Кітай стаў вядучай сілай у сьвеце і адыгрывае важную ролю ў гісторыі чалавецтва. Ён заявіў, што ня стаў бы пераймаць замежныя палітычныя сыстэмы і што кампартыя павінна супрацьстаяць усяму, што магло б падарваць яе ўладу ў Кітаі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG