Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларускі свабодны тэатар» на гастролях у Нью-Ёрку


Сцэна са спэктаклю «Палаючыя дзьверы»

У Нью-Ёрку праходзяць гастролі «Беларускага свабоднага тэатра». Трупа паказвае спэктакль «Палаючыя дзьверы», у аснову якога леглі гісторыі мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага, украінскага рэжысэра Алега Сянцова, які знаходзіцца ў зьняволеньні ў Расеі, і ўдзельніцы групы Pussy Riot Марыі Алёхінай, якая грае ў спэктаклі саму сябе.

«Беларускі свабодны тэатар» існуе ўжо дванаццаць гадоў. Яго кіраўнікі, Мікалай Халезін і Натальля Каляда, атрымалі палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, асноўная трупа тэатру працягвае працаваць у Беларусі ва ўмовах падпольля. Пра тое, як працуе «Беларускі свабодны тэатар», і пра ролю авангарднага тэатра ў сучасным сьвеце Мікалай Халезін распавёў у эксклюзіўным інтэрвію Рускай службе «Голасу Амэрыкі».

XS
SM
MD
LG