Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Член Савету Фэдэрацыі, ўраджэнец Беларусі Клінцэвіч параўнаў кіраўніцтва Беларусі зь Януковічам


Клінцэвіч: Майдан прайгралі расейскія дыпляматы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:53:54 0:00

Падчас дыскусіі ў перадачы рускай Свабоды «Грани времени» пра імпэрскія комплексы Расеі і яе рэакцыю на вынікі выбараў у Кіргізстане сябра партыі «Адзіная Расея», член Савету Фэдэрацыі Расеі і ўраджэнец Беларусі Франц Клінцэвіч, адказваючы на пытаньне, чаму Беларусь не прызнала Крым часткай Расеі, адзначыў наступнае:

Мумін Шакіраў: Ваша родная Беларусь таксама не прызнала Крым часткай Расеі. Чаму? Афіцыйная пазыцыя такая, што Крым — гэта частка Ўкраіны.

Франц Клінцэвіч: Я думаю, гэта адыграе дурную ролю для кіраўніцтва Беларусі, паверце мне. Мы ўжо ведаем прыклад Януковіча, калі спрабуюць сядзець на двух крэслах. Вельмі шмат хто ў гэтым пляне памыляецца. Зь іншага боку, Беларусь была, ёсьць і застанецца ключавым партнэрам Расеі. Мы ня хочам, каб у Казахстану, Таджыкістану, Кіргізстану, Беларусі былі нейкія ўскладненьні з Захадам. Яны вядуць гэтую працу. І ад гэтага ж сутнасьць ня зьменіцца.

Мумін Шакіраў: То бок, у Расеі прагматычная пазыцыя?

Франц Клінцэвіч: Крым нікуды ня сыдзе, прызнаюць гэта ці не прызнаюць.

Мумін Шакіраў: Сябры спазнаюцца і ў бядзе, і калі партнэру добра.

Арыгінал публікацыі тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG