Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мастака Паўленскага зьмясьцілі ў псыхіятрычны стацыянар парыскай паліцыі


Мастак-акцыяніст Пётр Паўленскі, які 16 кастрычніка падпаліў будынак Банка Францыі, вызвалены з-пад варты і пераведзены ў псыхіятрычны стацыянар прэфэктуры паліцыі.

Пра гэта паведамляюць францускія СМІ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах. Па іх словах, такое рашэньне было прынята «па выніках назіраньня за яго паводзінамі» пасьля затрыманьня.

Спадарожніцу Паўленскага Аксану Шалыгіну пакуль пакінулі пад вартай. Сьледзтва па справе працягваецца. Ім абодвум прад’яўлены абвінавачаньні ў «наўмысным падпале з выкарыстаньнем запальных рэчываў».

16 кастрычніка паліцыя затрымала Паўленскага і Шалыгіну пасьля таго, як мастак падпаліў будынак Банка Францыі. У паведамленьні пра акцыю мастак заявіў, што «банкіры занялі месца манархаў». Ён заклікаў да новай «Францускай рэвалюцыі», якая прывядзе «да сусьветнага пажару рэвалюцый» і вызваліць, у канчатковым выніку, Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG