Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 377 «Аб падвышэньні пэнсіяў». Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэсавую службу кіраўніка дзяржавы. З 1 лістапада будзе зроблены пераразьлік працоўных пэнсіяў у сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы ў краіне. У выніку пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5%.

Сярэдняя пэнсія, па ацэнцы міністэрства працы і сацыяльнай абароны, складзе 315,74 рублёў. Паводле міністэрства памер павелічэньня пэнсіі ў кожнага пэнсіянэра будзе залежаць ад стажу працы і велічыні заробку да выхаду на пэнсію, а таксама ад налічаных да пэнсіі надбавак, павышэньняў і даплатаў, якія пераразьліку не падлягаюць.

Указ аб пераразьліку пэнсіяў закране больш за 2,5 мільёны атрымальнікаў працоўных пэнсіяў.

XS
SM
MD
LG