Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы пэрыяд рэгістрацыі ў лятарэі Green Card пачнецца 18 кастрычніка


Картка сацыяльнага страхаваньня і Green Card на тле сьцягу ЗША
Картка сацыяльнага страхаваньня і Green Card на тле сьцягу ЗША

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», тэрмін падачы заявак быў падоўжаны праз выяўлены тэхнічны збой. Усе жадаючыя павінны падаць заяўкі ў пэрыяд з 18 па 22 кастрычніка.

Першапачаткова новы пэрыяд рэгістрацыі стартаваў 3 кастрычніка, аднак з прычыны тэхнічнага збою ўсе заяўкі, пададзеныя з 3 па 10 кастрычніка, былі згублены.

«Заяўкі, пададзеныя з 3 па 10 кастрычніка, несапраўдныя і выключаны з сыстэмы; паўторныя заявы не будуць лічыцца дублюючымі», — гаворыцца на сайце Дзярждэпартамэнту.

Падача дублюючых заяў зьяўляецца падставай для дыскваліфікацыі ўдзельнікаў лятарэі.

Дзярждэпартамэнт накіруе аўтаматычна сфармаванае паведамленьне па электроннай пошце кожнаму заяўніку, зарэгістраванаму ў праграме ў пачатку кастрычніка, каб яны наведалі сайт dvlottery.state.gov і азнаёміліся «з важнай абʼявай», паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Для жадаючых атрымаць від на жыхарства ў ЗША, у якіх няма сваякоў або працадаўцаў ў краіне, і якія не зьяўляюцца ўцекачамі, візавая лятарэя — адзіны даступны варыянт. Для ўдзелу неабходна мець атэстат аб заканчэньні сярэдняй школы або некалькі гадоў вопыту працы.

Калі заяўка сапраўдная, нумар аказваецца выйгрышным, а заяўнік задавальняе іншым патрабаваньням для патэнцыйных імігрантаў, яму неабходна будзе самастойна знайсьці сродкі для пераезду ў ЗША. Удзельнікі візавай лятарэі складаюць невялікую долю ў штогадовым патоку імігрантаў, аднак яна вышэй, чым доля тых, хто атрымлівае працоўныя іміграцыйныя візы.

У 2015 фіскальным годзе ў межах лятарэі было выдадзена 48097 візаў, тады як агульная колькасьць іміграцыйных візаў склала 531463.

У візавай лятарэі маюць права ўдзельнічаць жыхары ўсіх краінаў, за выключэньнем Банглядэш, Бразылія, Вялікабрытаніі (за выключэньнем Паўночнай Ірляндыі), Віетнаму, Гаіці, Дамініканскай Рэспублікі, Канады, мацерыковага Кітаю, Калюмбіі, Мэксыцы, Нігерыі, Пакістану, Перу, Сальвадору, Філіпінаў, Паўднёвай Карэі, Ямайкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG