Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва абнародуе паведамленьні агентаў КДБ


Будынак галоўнай управы КДБ СССР, Масква, 1970
Будынак галоўнай управы КДБ СССР, Масква, 1970

Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы (ЦДГСЖЛ) пачынае абнародаваць агентурныя паведамленьні агентаў савецкай спэцслужбы КДБ.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

«Такіх дакумэнтаў у Асобым архіве Літвы захавалася даволі шмат, іх публікацыя павінна дазволіць грамадзтву сфармаваць больш дакладнае ўяўленьне аб дзейнасьці агентаў КДБ», — гаворыцца ў прэсавым рэлізе.

Агентурнае паведамленьне — напісаны агентам тэкст аб выкананым заданьні КДБ ці інфармацыя, атрыманая ім на яго асабістую ініцыятыву. Агентурнае паведамленьне падпісвалася псэўданімам, каб нельга было даведацца асобу агента.

Пачынаецца абнародаваньне агентурных паведамленьняў агентаў, якія дзейнічалі ў літоўскіх эмігранцкіх арганізацыях: у Галоўным камітэце вызваленьня Літвы, у Сусьветнай літоўскай грамадзе, у Радзе літоўцаў Амэрыкі ды іншых.

Пазьней плянуецца апублікаваць агентурныя паведамленьні аб навукова-тэхнічнай выведцы і шпіянажы, якімі займаліся агенты падчас навуковых і працоўных стажаў. Немалую частку агентурных паведамленьняў складае інфармацыя ад сакрэтных супрацоўнікаў, якія дзейнічалі ў каталіцкай царкве.

У пэрыяд перабудовы дзейнасьць КДБ асабліва актывізавалася, тады прыцягваліся да працы нават былыя агенты КДБ для назіраньня, кантролю і ўплыву на працэсы, якія пачаліся ў грамадзтве, на дзейнасьць Саюдзіса. Цэнтар дасьледаваньняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы публікуе інфармацыю аб дзейнасьці КДБ на сайце www. kgbveikla.lt з 2011 году. На сёньняшні дзень на сайце ўжо апублікавана больш за 5500 дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG