Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілы праамэрыканскай кааліцыі выбілі «Ісламскую дзяржаву» зь яе сталіцы


Байцы Сырыйскіх дэмакратычных сілаў сьвяткуюць перамогу над ісламістамі
Байцы Сырыйскіх дэмакратычных сілаў сьвяткуюць перамогу над ісламістамі

У Сырыі байцы кааліцыі, якую падтрымліваюць ЗША, абвясьцілі сёньня пра перамогу над ісламістамі ў іх былой сталіцы — Ра́цы. Як паведамляе Reuters, яны паднялі свае сьцягі над апошнімі пляцдармам джыхадзістаў пасьля бітвы, якая доўжылася чатыры месяцы.

Пасьля завяршэньня змаганьня курдзкая і арабскія байцы працягвалі расчыстку гарадзкога стадыёну ад мінаў, паведаміў Ройда Фэла, камандуючы Сырыйскіх дэмакратычных сілаў, якія вызвалілі Ракку. Афіцыйная заява пра перамогу ў Ра́цы будзе прынятая пасьля таго, як горад будзе ачышчаны ад мінаў і схаваных прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы».

Падзеньне Ракі, дзе «Ісламская дзяржава» праводзіла парады пасьля сваіх перамогаў у 2014 годзе, стала сымбалем паразы джыхадзісцкага руху. У гэтым годзе «Ісламская дзяржава» страціла большую частку захопленых ёй тэрыторыяў у Сырыі і Іраку, уключаючы Масул. У Сырыі джыхадзісты былі адціснутыя ў даліну Эўфрату і прылеглую пустыню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG