Агенцтва БелаПАН, спасылаючыся на прэсавую службу кіраўніка дзяржавы, адзначае, што ўказ прадугледжвае пашырэньне ўжываньня замест праверак мерапрыемстваў тэхнічнага характару, па выніках якіх меры адказнасьці ўжывацца ня будуць.
Агенцтва адзначае яшчэ некалькі прынцыпаў, закладзеных у дакумэнт.
- сыход ад сыстэмы плянавых праверак, у рамках якіх наведаць субʼект гаспадараньня можна нават пры адсутнасьці парушэньняў зь яго боку або бяз іншых важкіх прычынаў.
- скарачаецца колькасьць падставаў для прызначэньня пазаплянавых праверак.
- выключаецца магчымасьць даваць даручэньні на правядзеньне праверкі па справах, якія знаходзяцца ў вытворчасьці праваахоўных органаў — праверкі будуць праводзіцца толькі па заведзенай крымінальнай справе.
- выключаюцца магчымасьці вынясеньня кантралёрам прадпісаньня аб прыпыненьні дзейнасьці прадпрыемства, якое ён правярае, і яго асобных падразьдзяленьняў.
- уводзіцца адміністрацыйная адказнасьць кантралёраў за ўчыненьне грубых парушэньняў пры правядзеньні праверак. Пры Камітэце дзяржаўнага кантролю ствараецца Міжведамасная рада па кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці.
- указам прадугледжваецца, што паўнамоцтвы на правядзеньне праверак страціць траціна кантралёраў, а колькасьць сфэраў кантрольнай (нагляднай) дзейнасьці скароціцца амаль удвая.