Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заробкі падвышаюцца, а рэальныя даходы — зьніжаюцца. У чым тут рэч?


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў па-ранейшаму зьніжаюцца. У студзені-жніўні гэты паказчык скараціўся на 0,1% да аналягічнага пэрыяду 2016 году

Пра гэта паведамляе Белстат.

Паводле Белстату, рэальныя наяўныя грашовыя даходы — гэта даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

Як адзначае TUT. BY, рэальныя даходы беларусаў падалі на працягу ўсяго сёлетняга году, у студзені адносна студзеня 2016 яны скараціліся на 4,5%, у студзені-лютым — на 3,2% адносна такога ж пэрыяду папярэдняга году, у студзені-сакавіку — на 2,2%, у студзені-красавіку — на 1,5%, у студзені-траўні — на 1,2%, у студзені-чэрвені — на 0,8%, у студзені-ліпені — на 0,5%.

У агульным абʼёме грашовых даходаў аплата працы займае 62,4%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 8,2%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі) — 24%, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 5,4%.

Пры гэтым, паводле Белстату, сярэдні заробак сёлета вырас з 720 рублёў да 844 рублёў. Паводле міністра эканомікі Ўладзімера Зіноўскага, восеньню рэальныя даходы беларусаў павінны пачаць расьці.

XS
SM
MD
LG