Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом абнародаваў падрабязнасьці візыту Трампа ў Паўднёвую Азію


Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп наведае Японію, Рэспубліку Карэю, Кітай, Віетнам, Філіпіны і Гаваі з 3 па 14 лістапада 2017 году.

Падрабязнасьці паездкі і расклад абвясьціла прэсавая служба Белага дому.

3 лістапада прэзыдэнт наведае Гаваі, дзе камандаваньне Ціхаакіянскай групоўкі войскаў ЗША паінфармуе яго аб становішчы ў рэгіёне. Ён таксама наведае Пэрл-Харбар і мэмарыял ​Arizona.

Трамп пачне свой візыт па краінах Азіі ў Японіі 5 лістапада: сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Сіндза Абэ, а таксама зь семʼямі японскіх грамадзянаў, выкрадзеных паўночнакарэйскім рэжымам.

Падчас візыту ў Рэспубліку Карэя 7 лістапада амэрыканскі лідэр сустрэнецца з прэзыдэнтам Мун Чжэ Інам і наведае базы амэрыканскіх і паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў. Трамп выступіць у Нацыянальным сходзе, дзе мае намер заклікаць міжнародную супольнасьць абʼяднацца ў максымальным ціску на Паўночную Карэю.

8 лістапада Дональд Трамп прыбудзе ў Пэкін, дзе правядзе перамовы з прэзыдэнтам Сі Цзіньпінам.

10 лістапада прэзыдэнт ЗША адправіцца ў Віетнам. Там ён прыме ўдзел у нарадзе лідэраў краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС), а таксама правядзе перамовы з віетнамскім лідэрам Трай Дан Куангам.

На Філіпіны Трамп прыбудзе 12 лістапада, дзе заплянаваныя перамовы з прэзыдэнтам Філіпінаў Радрыга Дутэртэ.

XS
SM
MD
LG