Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачалі блякаваць старонкі аб руфінгу і зацэпінгу


Украінскі руфэр Мустанг
Украінскі руфэр Мустанг

Раскамнагляд накіраваў сацыяльнай сетцы «УКантакце» і відэахостынгу YouTube патрабаваньне выдаліць кантэнт аб руфінгу і зацэпінгу, экстрэмальных забаваў, папулярных сярод моладзі.

Раскамнагляд патрабуе абмежаваць доступ да старонак аб руфінгу і зацэпінгу, то бок пранікненьні на дахі шматпавярховых будынкаў і паездак на даху цягнікоў. Наглядны орган тлумачыць гэта тым, што такія забавы «могуць прывесьці моладзь да экстрэмальных дзеяньняў, небясьпечных для жыцьця». Зацэпінг і руфінг можна аднесьці да схаваных формаў суіцыдальных паводзінаў, – сьцьвярджаецца ў паведамленьні.

Руфінг, ілюстрацыйнае фота
Руфінг, ілюстрацыйнае фота

Па дадзеным Раскамнагляда, адміністратары «УКантакце» і YouTube ўжо выдалілі амаль 200 старонак пра экстрэмальныя субкультуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG