Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалены з палону ў Аўганістане канадзец заявіў аб згвалтаваньні баевікамі яго жонкі і забойстве дзіцяці


Скрын-шот зь відэа, апублікаванага Талібанам у 2016 годзе.
Скрын-шот зь відэа, апублікаванага Талібанам у 2016 годзе.

Канадзка-амэрыканская сямейная пара і трое іх дзяцей, якія былі вызваленыя з пяцігадовага палону талібаў, вярнуліся дадому ў Таронта ўвечары 13 кастрычніка.

Амэрыканка Кейтлан Коўлмэн і яе муж-канадзец Джошуа Бойл былі выкрадзены экстрэмісцкай " Групай Хакані" падчас паходу ў горы ў Аўганістане ў 2012 годзе. Як раней паведамлялася, Коўлмэн была цяжарнай падчас паходу. Усе яе дзеці нарадзіліся ў палоне.

Як заявіў Бойл журналістам пасьля прыбыцьця ў аэрапорт Таронта, баевікі згвалтавалі яго жонку і забілі маленькую дачку. Ён заклікаў улады Аўганістану прыцягнуць іх да адказнасьці.

Кейтлан Коўлмэн у прэсавай канфэрэнцыі ўдзелу ня брала.

Сям’я была вызваленая на тэрыторыі Пакістану ў выніку апэрацыі мясцовай арміі. У заяве арміі Пакістану ад 12 кастрычніка гаворыцца, што сям’я была выратавана 11 кастрычніка падчас апэрацыі ў паўночна-заходнім племянным раёне Кур каля аўганскай мяжы пасьля таго, як вайскоўцы атрымалі інфармацыю ад афіцыйных асоб ЗША.

Паводле дадзеных ЗША, цяпер у закладніках ўсё яшчэ знаходзіцца некалькі амэрыканскіх грамадзян. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра 60-гадовага Кэвіна Кінга, выкладчыка Амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Кабуле, і Пола Овэрбі, які зьнік на ўсходзе Аўганістану ў 2014 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG