Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бацькі былога першага намесьніка генпракурора Ўкраіны знайшлі залатую рыдлёўку


У бацькі былога першага намесьніка генэральнага пракурора Ўкраіны падчас ператрусу знайшлі рыдлёўку з чыстага золата.

Фатаздымак рыдлёўкі апублікавала ў Фэйсбуку прэсавая сакратарка генпракурора Ўкраіны Ларыса Сарган.

Былога намесьніка генэральнага пракурора пры Віктару Януковічу Рэната Кузьміна абвінавачваюць у розных маёмасных злачынствах. Яго аб’явілі ў вышук. Кузьмін лічыць свой перасьлед палітычным.

У 2014 годзе пасьля ўцёкаў з Украіны Віктара Януковіча ў ягонай рэзыдэнцыі знайшлі залаты батон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG