Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Я памятаю, і страйкі былі ў парлямэнце, і яшчэ нешта. Але парлямэнт не для гэтага»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Падчас сустрэчы 13 кастрычніка са старшынёй парлямэнту Азэрбайджану Актаем Асадавым Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў парлямэнце не павінна быць боек, усялякіх дэманстрацый і страйкаў.

Ён распавёў, што на сваім досьведзе добра ведае, што такое «дэпутацкі хлеб».

«І я ведаю магчымасьці парлямэнтаў. Так, шмат хто скажа, што ў Азэрбайджане і ў Беларусі парлямэнты не гуляюць такую ролю, як дзесьці на Захадзе. Крый Божа. У парлямэнта — заканадаўчай галіны ўлады — ёсьць свае функцыі і абавязкі. Гэта вышэйшы заканатворчы орган. Яны павінны пісаць і, па-народнаму кажучы, ствараць законы, па якіх жыве грамадзтва. І вырашаць іншыя праблемы згодна з Канстытуцыяй», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі сказаў, што «вельмі прыслухоўваецца» да таго, што кажуць кіраўнікі парлямэнту і парлямэнтарыі.

Ведаю, Ільхам наогул у гэтым пляне абсалютна дэмакратычны чалавек

«Ведаю, Ільхам наогул у гэтым пляне абсалютна дэмакратычны чалавек. Калі нешта карыснае (ён адукаваны чалавек, інтэлігентны), ён заўсёды прыслухоўваецца да гэтага. Проста трэба гэта рабіць спакойна (займацца парлямэнцкай дзейнасьцю), без боек у парлямэнце, без усялякіх дэманстрацый, якія адпрэчваюць людзі і ў нас, і ў вас. Мы дакладна. Я памятаю, і страйкі былі ў парлямэнце, і яшчэ нешта. Але парлямэнт не для гэтага».

«У нас свой шлях, і нашы мэты вызначаны, і ролі галін улады таксама вызначаныя — і судовай, і заканадаўчай, і выканаўчай. І ў вас, і ў нас прэзыдэнты зьяўляюцца каардынатарамі дзеяньняў гэтых галінаў улады», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG