Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея спыніла з 16 кастрычніка ўвоз таматаў, якія рээкспартуюцца зь Беларусі


Расея забараніла з 16 кастрычніка ўвоз таматаў з шэрагу краінаў Азіі і Афрыкі, якія трапляюць на расейскі рынак праз тэрыторыю Беларусі.

Пра гэта паведамляе на сваім сайце Рассельгаснагляд.

Расейскае ведамства адзначае, што ў Беларусь павялічыўся імпарт таматаў з краінаў, супраць якіх Расея ўвяла эмбарга.

Таксама Рассельгаснагляд заяўляе пра «значнае павелічэньне» паставак зь Беларусі як мясцовых таматаў, так і іх рээкспарту з Гвінэі, Емэну, Танзаніі, Лібану, Судану, Сырыі, Джыбуці, Банглядэш і Замбіі.

Пры гэтым, паводле Рассельгаснагляду, немагчыма «пэўна вызначыць іх месца вытворчасьці».

Каб не дапусьціць увозу на расейскую тэрыторыю забароненай прадукцыі, Рассельгаснагляд зьвярнуўся да Галоўнай дзяржаўнай інспэкцыі па насеньняводзтве, карантыне і ахове расьлінаў Беларусі.

Расейскае ведамства патрабуе спыніць з 16 кастрычніка пастаўкі таматаў, якія паходзяць з названых краінаў, на тэрыторыю Расеі ў суправаджэньні беларускіх рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатаў.

«Увоз названай прадукцыі на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі дапускаецца толькі праз пункты пропуску на расейскім участку Эўразійскага эканамічнага саюзу, у суправаджэньні арыгіналаў фітасанітарных сэртыфікатаў Гвінэі, Емэну, Танзаніі, Лібану, Судану, Сырыі, Джыбуці, Банглядэш і Замбіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG