Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі апазыцыйнага актывіста Максіма Вінярскага


Максім Вінярскі.

У Менску раніцай 13 кастрычніка супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага.

Пра гэта паведаміў у «​Фэйсбуку»​ ягоны сябар Леанід Кулакоў.

Звычайна ў гэты час Вінярскі выводзіць на вуліцу сабаку, і падобна, што яго чакалі, піша Кулакоў. Паводле яго, да Вінярскага падбеглі чатыры чалавекі, двое зь іх былі ў форме. Яны запыталіся, чаму шчанюк без намордніка, схапілі актывіста і хутка павалаклі яго ў аўтамабіль.

Паводле Кулакова, Вінярскі паведаміў па тэлефоне, што яга будуць судзіць у Маскоўскім раённым судзе Менску і вінавацяць па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель 11 кастрычніка быў затрыманы і зьмешчаны на 15 сутак у ізалятар на вуліцы Акрэсьціна.

Як сказала Свабодзе жонка Афнагеля Кацярына, у РУУС Маскоўскага раёну ёй паведамілі, што Яўген адбывае пакараньне за менскую акцыю 8 верасьня «За мірную Беларусь», якая ладзілася супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» і была прымеркаваная да Дня беларускай вайсковай славы ў гадавіну гістарычнай бітвы пад Воршай.

За тую акцыю раней асудзілі больш за 10 чалавек, некаторым прысудзілі штрафы, Паўлу Севярынцу і Андрэю Шарэнду — па 15 сутак арышту, Уладзімеру Някляеву — 10, Натальлі Папковай — 7, Міколу Статкевічу — 5 сутак арышту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG