Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі заклікаў распрацаваць стратэгію супраць агрэсіі Расеі


Георгі Маргвэлашвілі
Георгі Маргвэлашвілі

Прэзыдэнт Грузіі Гэоргі Маргвэлашвілі заявіў, што Расея павялічвае прысутнасьць узброеных сілаў на тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Ён падкрэсьліў, што Расея парушае правы грамадзянаў Грузіі, якія там жывуць, абмяжоўвае свабоду перасоўваньня, а таксама доступ да адукацыі і аховы здароўя.

Маргвэлашвілі зноў абвінаваціў расейскіх вайскоўцаў ва ўсталяваньні новых платоў на адміністрацыйных межах.

Выступаючы на канфэрэнцыі па абароне і бясьпецы ў Батумі, прэзыдэнт Грузіі заклікаў умацоўваць абароназдольнасьць краіны ў адказ на пагрозу з боку Расеі. Ён таксама заявіў, што правакацыі зьяўляюцца адным з мэханізмаў расейскай палітыкі. Маргвэлашвілі зьвярнуўся да заходніх краінаў з прапановай выпрацаваць адзіную стратэгію процідзеяньня агрэсіўным захадам Расеі супраць суседніх дзяржаваў.

Пасьля вайны з Грузіяй у 2008 годзе Расея прызнала Абхазію і Паўднёвую Асэтыю ў якасьці незалежных дзяржаваў. ААН лічыць іх тэрыторыяй Грузіі. Грузінскія палітыкі заяўляюць, што Абхазія і Паўднёвая Асэтыя «акупаваныя Расеяй».

Беларусь не прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG