Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвінаваціла Вугоршчыну ў падтрымцы сэпаратызму ў Закарпацьці


Адзначэньне ў Закарпацьці Дня нацыянальнага сьцяга Ўкраіны, 23 жніўня 2017 году
Адзначэньне ў Закарпацьці Дня нацыянальнага сьцяга Ўкраіны, 23 жніўня 2017 году

Украіна абвінаваціла Вугоршчыну ў падтрымцы сэпаратызму ў Закарпацьці. У Кіеве выказалі незадаволенасьць тым, што вугорскія ўлады арганізавалі мітынг «Самавызначэньне для Закарпацьця».

Міністар замежных спраў Украіны Паўло Клімкін напісаў у сваім твітэры, што ў Будапэшт накіравана нота пратэсту. Дзе менавіта будзе праходзіць акцыя, невядома.

Закарпацьце — самы заходні рэгіён Украіны. Ён мяжуе з Вугоршчынай, і там пражывае шматлікая вугорская дыяспара. Раней у Будапэшце выказвалі засьцярогі, што новы ўкраінскі закон аб адукацыі можа ўшчаміць правы вугорскай меншасьці.

Паводле новага закону, асноўнай мовай навучаньня ў краіне робіцца ўкраінская. На думку вугорскіх уладаў, гэта парушае асноўныя прынцыпы Эўразьвязу і пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ. Вугоршчына паабяцала блякаваць любыя крокі Кіева па эўраінтэграцыі. Кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін плянаваў 12 кастрычніка абмеркаваць новы закон са сваім калегам у Будапэшце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG