Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі: Нараджаць трэба не тады, калі ў цябе ўсё ёсьць


Абавязковае перадабортнае кансультаваньне дазволіла захаваць каля 1000 жыцьцяў штогод — сказала начальніца галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Богдан.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Тое, што была ўнесеная ў закон аб ахове здароўя 2014 году норма аб абавязковым перадабортным кансультаваньні, дапамагло штогод захоўваць каля тысячы жыцьцяў. За 9 месяцаў 2017 году толькі па Менску гэта амаль 500 жыцьцяў» — сказала Богдан.

Яна падкрэсьліла, што ўжо другі год у Беларусі Тыдзень маці абвяшчаецца тыднем цішыні — тыднем без абортаў. Раней такая акцыя праводзілася толькі непасрэдна ў Дзень маці.

Прадстаўніца міністэрства канстатавала, што Беларусь дасягнула рэкордна нізкага ўзроўню дзіцячай сьмяротнасьці.

«Цяпер паказчык дзіцячай сьмяротнасьці ў Беларусі 2,9. Такога нізкага паказчыка ў нас не было ніколі. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя ацэньвае нашу краіну як краіну, у якой створаная аптымальная сыстэма дапамогі маці і дзецям», — сказала Алена Богдан.

Яна мяркуе, што неабходна працаваць над зьменай рэпрадуктыўных установак.

«Нараджаць трэба не тады, калі ў цябе ўсё ёсьць», — кажа яна.

Па словах Алены Богдан, цяпер узрост нараджэньня першага дзіцяці складае ў Беларусі 24-25 гадоў, другога — набліжаецца да 30 гадоў. Адсюль вялікі груз праблемаў, зь якімі прыходзяць да мэдыкаў жанчыны, якія нараджаюць, — сказала Богдан.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG