Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі звольнілі прадавачку, бо яна пачаставала гея квасам


У расейскім Кіраве з крамы так званага праваслаўнага прадпрымальніка Германа Сьцерлігава звольнілі прадавачку, якая пачаставала квасам гея. Пра гэта паведамляе «Адкрытая Расея».

У паведамленьні ў групе крамы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» жанчыну называюць «поскудзьдзю» і папярэджваюць астатніх прадаўцоў, што ўсіх, хто «падтрымлівае гэтую брудную сволач, будзем вышпурваць нагою пад зад!»

Раней у Пермі паліцыя не знайшла нецэнзурных словаў на шыльдзе на краме Сьцерлігава «Піда...асам уваход забаронены» і адмовілася заводзіць справу аб адміністрацыйным правапарушэньні. У паліцыі заявілі, што ў надпісе выкарыстоўваецца навуковы тэрмін, які пазначае гомасэксуальнасьць, а ня лаянкавае слова.

Крамы Германа Сьцерлігава «Хлеб і соль» адкрыліся ў Кіраве, Пермі і Санкт-Пецярбургу. Аднак у чэрвені пасьля шматлікіх скаргаў гараджан праз гамафобныя шыльды крама ў Пецярбургу была зачыненая. Сам Сьцерлігаў патлумачыў гэта няўдалым выбарам месца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG