Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск заклікаў не абвяшчаць незалежнасьць Каталёніі


Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў лідэра Каталёніі Карласа Пудждэмона не абвяшчаць незалежнасьць ад Гішпаніі.

Выступаючы ў аўторак на форуме рэгіянальнага адзінства ЭЗ у Брусэлі, Туск заявіў, зьвяртаючыся асабіста да каталёнскага лідэра, пра неабходнасьць прытрымлівацца канстытуцыі краіны і не прымаць рашэньняў, якія зробяць немагчымым дыялёг з Мадрыдам.

Кіраўнік Эўрапейскай Рады паведаміў, што заклікаў таксама прэм'ер-міністра Гішпаніі Марыяна Рахоя знайсьці шляхі негвалтоўнага ўрэгуляваньня канфлікту вакол Каталёніі.

Раней супраць аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Каталёніі і ў падтрымку адзінства Гішпаніі выступілі Францыя і Нямеччына.

XS
SM
MD
LG