Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэтнікі Францыі правялі страйк супраць палітыкі Макрона


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Сёньня ў Францыі адбыўся страйк дзяржаўных службоўцаў. Прафсаюзы заклікалі 5,5 мільёнаў францускіх «бюджэтнікаў» спыніць працу, назваўшы «непрымальнымі» меры і пляны новага ўраду. Страйк абвешчаны ў школах, шпіталях, міністэрствах, у мясцовых адміністрацыях і ў службе авіядыспэтчараў. Пра гэта паведамляе Радыё France Internationale.

12 і 21 верасьня ў Францыі прайшлі першыя ўсеагульныя страйкі прэзыдэнцтва Эмманюэля Макрона. Працаўнікі прыватнага сэктару пратэставалі супраць новай рэформы працоўнага кодэксу і далейшай лібэралізацыі рынку працы. Праз два тыдні пасьля ўступленьня рэформы ў сілу свой агульнанацыянальны дзень пратэсту абвясьцілі дзяржслужбоўцы.

У другой палове дня найбуйнейшы францускі прафсаюз CGT паведаміў: паводле яго папярэдняй ацэнкі, у маніфэстацыях пратэсту ў аўторак узялі ўдзел больш за 400 000 дзяржаўных службоўцаў. У Парыжы паліцыя налічыла 26 000 чалавек, якія выйшлі на дэманстрацыю на заклік прафсаюзаў.

Упершыню за апошнія дзесяць гадоў усе — без выключэньня — прафсаюзы францускага бюджэтнага сэктару выступілі з адзінадушным заклікам да ўсеагульнага страйку. У Францыі на службе ў дзяржавы знаходзіцца 5,4 мільёны чалавек. Бюджэтнікі складаюць пятую частку (20%) працоўных месцаў у краіне.

Прафсаюзы заплянавалі правядзеньне 130 шэсьцяў па ўсёй Францыі.

Працаўнікі бюджэтнай сфэры Францыі занепакоеныя плянамі прэзыдэнта Макрона па скарачэньні штатаў на 120 000 чалавек на працягу пяцігадовага тэрміну кіраваньня.

Прафсаюзы заяўляюць таксама аб пастаянным зьніжэньні пакупніцкай здольнасьці дзяржслужбоўцаў, пачынаючы з 2010 году. Пры прэзыдэнце Нікаля Сарказі быў замарожаны базавы індэкс, па якім налічваюцца заробкі бюджэтнікам. У 2016-м, у апошні год кіраваньня, прэзыдэнт Франсуа Алянд павысіў гэты індэкс на 1,2%. Новыя ўлады — прэзыдэнт Макрон і прэмʼер Эдуар Філіп — вырашылі індэкс зноў замарозіць.

Урад вырашыў зьмяніць правілы аплаты бальнічных для дзяржслужбоўцаў. Ім ізноў перастануць аплачваць першы дзень бальнічнага, як гэта ўжо было ў 2012-2014 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG