Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся выступ лідэра Каталёніі ў парлямэнце. Трансьляцыя з Барсэлёны


СМІ: Гішпанская паліцыя гатовая арыштаваць лідэра Каталёніі, калі ён абвесьціць незалежнасьць. Пасяджэньне парлямэнту адкладзенае на адну гадзіну.

Выданьне Independent інфармуе са спасылкай на свае крыніцы, што гішпанская паліцыя гатовая неадкладна арыштаваць каталёнскага лідэра Карлэса Пудждэмона, калі ён абвесьціць пра незалежнасьць Каталёніі ў парлямэнце.

• Пачаўся выступ каталёнскага лідэра ў парлямэнце, чакаецца, што ён можа абвясьціць незалежнасьць

• Каталёнская паліцыя ўтварыла ахоўнае кола вакол парлямэнту

• Гішпанскі ўрад умацоўвае сілы бясьпекі ў аэрапортах, на чыгуначных станцыях

• Каля будынку парлямэнту плянуецца дэманстрацыя прыхільнікаў незалежнасьці

• Гішпанскі прэм’ер-міністар не выключае прыпыненьня каталёнскай аўтаноміі.

XS
SM
MD
LG