Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стынг заклікаў беларусаў пазбавіцца ад сьмяротнага пакараньня


Брытанскі сьпявак запісаў відэазварот да беларускага народу, у якім заклікаў пазбавіцца ад сьмяротнага пакараньня.

У панядзелак сьпявак выступаў у Менску. Сёньня ў Твітар-профілі Амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі быў зьмешчаны відэазварот. У ім сьпявак кажа, што быў рады прыехаць у Менск і выступіць перад цудоўнай публікай. Але Стынг прызнаўся, што азмрочаны тым, што Беларусь — гэта адзіная краіна Эўропы, якая ўсё яшчэ прымяняе сьмяротнае пакараньне.

«Сьмяротнае пакараньне парушае адно з асноўных правоў чалавека — права на жыцьцё. Сьмяротнаму пакараньню няма месца ў сучасным цывілізаваным сьвеце. Яно нават не зьяўляецца эфэктыўным фактарам, які стрымлівае злачынствы. Я веру, што сьвет павінен быць вольным ад сьмяротнага пакараньня. І мы можам сказаць „не“ сьмяротнаму пакараньню. І вы гэта можаце. Калі ласка, пазбаўцеся ад яго», — гаворыць Стынг у відэазвароце да беларускага народу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG