Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін не плянуе асобных перамоваў з Лукашэнкам. Магчымы «кантакт на нагах»


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падчас самітаў 10-12 кастрычніка ў Сочы пакуль не плянуе асобных перамоваў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

«Але яны ня выключаныя», — сказаў журналістам памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ўшакоў.

Спадар Ушакоў не выключае «нейкага кантакту на нагах па тых ці іншых пытаньнях».

Прадстаўнік Крамля нагадаў, што Пуцін размаўляў з Лукашэнкам праз тэлефон 7 кастрычніка. Кіраўнік Беларусі пацьвердзіў свой удзел у самітах.

У Сочы пройдуць пасяджэньні Рады кіраўнікоў краін СНД, а таксама пасяджэньне Вышэйшай Эўразійскай эканамічнай рады.

Паводле ТАСС, Пуцін правядзе ў Сочы некалькі двухбаковых сустрэч з калегамі з СНД — з прэзыдэнтамі Таджыкістану, Малдовы, Узбэкістану і Казахстану.

«Ня выключана і правядзеньне іншых сустрэч, але я паведаміў пра тыя, якія ўзгодненыя і па якіх ужо выдзеленыя часовыя парамэтры ў раскладзе нашага прэзыдэнта», — сказаў Ушакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG