Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын прызначыў сястру кандыдатам у чальцы Палітбюро. Замест цёткі


Кім Чэн Ын
Кім Чэн Ын

Кіраўнік Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын прызначыў сваю 30-гадовую сястру Кім Ё Чэн кандыдатам у чальцы так званага «палітбюро» — Дзяржаўнай рады КНДР, найвышэйшага выканаўчага органа Працоўнай партыі Карэі.

Рады была створана ў 1972 годзе і кантралюе ўсе пытаньні нацыянальнай абароны і іншыя найважнейшыя для КНДР сфэры. Узначальвае гэты савет сам Кім Чэн Ын. Перастаноўкі ў кіраўніцтве былі зробленыя на пленуме ЦК Працоўнай партыі Карэі, які адбыўся 7 кастрычніка.

Раней чальцом палітбюро ўжо была цётка Кім Чэн Ына, і яна, як лічылі экспэрты, мела вялікі ўплыў пры папярэднім правадыру Кім Чэн Іры. Аднак новы кіраўнік КНДР вырашыў замяніць яе на сястру, якая нароўні з ім стала самым маладым чальцом рады.

Кім Ё Чэн 30 гадоў, школьную адукацыю яна атрымала ў Швайцарыі, як і Кім Чэн Ын. У 2014 годзе яна была абраная дэпутатам Вярхоўнага народнага сходу — аднапалатнага парлямэнту КНДР, а ў траўні 2016 году была ўключана ў ЦК партыі.

Кім Чэн Ын у Пхэньяне
Кім Чэн Ын у Пхэньяне

Паводле Майкла Мэдзі, амэрыканскага экспэрта па Паўночнай Карэі, гэты крок паказвае, што сям’я Кім Чэн Ына працягвае кансалідаваць уладу ў КНДР.

Іншым чальцом палітбюро з правам паўнавартаснага голасу быў прызначаны міністар замежных спраў КНДР Ры Ён Хо. Нядаўна ён, выступаючы ў ААН, назваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа «прэзыдэнтам Зло» (President Evil).

Таксама стала вядома, што Кім Чэн Ын павысіў на пасадах двух чалавек з трох, якія адказваюць за праграму распрацоўкі ядзернага ўзбраеньня КНДР. Гэта былы генэрал авіяцыі Ры Пхэнь Чол і вэтэран індустрыі ракетабудаваньня Кім Чэн Сік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG