Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч: у нас былі няпростыя адносіны, але гэты палітык павінен стаць сьцягам пераменаў


Станіслаў Шушкевіч

Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня прыняў удзел у канфэрэнцыі онлайн-часопісу «Ідэя» Reshape2017.

Панэль, госьцем якой стаў палітык, называлася «Ўрокі незалежнасьці». Цягам гадзіны Станіслаў Шушкевіч распавядаў пра «будаўніцтва Беларусі» і раіў, што рабіць аднагодкам незалежнасьці, каб зрабіць Беларусь лепшай.

Адно з пытаньняў публікі было пра хуткасьць ператварэньняў пасьля зьмены ўлады: шокавую тэрапію ці паступовыя рэформы. Адказваючы на яго, Шушкевіч сказаў:

«Я за зьмены без ахвяраў. Я не так актыўна цяпер займаюся зьменамі. Тое, што мне хацелася зрабіць, не ўдалося. Пасьля таго, як вызвалілі Статкевіча, хаця ў мяне зь ім былі няпростыя адносіны, я лічу, што ў нас ёсьць сьцяг, пад якім нам можна працаваць. Гэта Мікола Статкевіч. Чалавек, які адсядзеў чатыры гады ў турме, і не зламаўся, не прызнаў сваёй віны, гэта сьцяг. Пад гэты сьцяг на жаль ня сталі, але другога сьцяга я пакуль што не бачу».

Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня з-пад арышту 7 кастрычніка 2017 году
Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня з-пад арышту 7 кастрычніка 2017 году

Падчас выбараў 2010 году Станіслаў Шушкевіч падтрымаў кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Канфэрэнцыя Reshape2017 адбылася ў Менску, у прасторы EventSpace. Галоўнымі тэмамі дыскусіяў сталі новая эканоміка, трансфармацыя грамадзтва і будучыня мэдыяў.

Падрабязны рэпартаж з канфэрэнцыі чытайце на нашым сайце пазьней.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG