Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні тысяч людзей у Барсэлёне мітынгуюць за адзінства Гішпаніі


У Барсэлёне праходзіць чарговая акцыя ў падтрымку адзінства Гішпаніі. На вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек.

Агенцтва AFP, са спасылкай на дадзеныя паліцыі Барсэлёны, паведамляе пра 350 тысяч удзельнікаў дэманстрацыі.

Удзельнікі мітынгу заклікаюць каталёнцаў застацца ў складзе краіны. Адзін з іх лёзунгаў: «Хопіць, адновім здаровы сэнс». Да акцыі далучыліся прадстаўнікі мясцовага бізнэсу. У канцы шэсьця былы старшыня Эўрапарлямэнту Жузэп Барэль і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Марыё Варгас Льёса зачытаюць маніфэст.

Раней прэм’ер-міністар Гішпаніі Марыяна Рахой заявіў, што не дапусьціць незалежнасьці Каталёніі. Ён нагадаў, што ўлады могуць пазбавіць рэгіён аўтаноміі і распусьціць урад Каталуніі, бо канстытуцыя Гішпаніі дазваляе такія крокі.

Паводле інфармацыі ўраду Каталёніі, у рэфэрэндуме 1 кастрычніка ўзялі ўдзел 43 працэнты зарэгістраваных выбарцаў. Зь іх 92 працэнты прагаласавалі за незалежнасьць Каталёніі. Урад у Мадрыдзе, падкрэсьлівае, што рэфэрэндум быў незаконным.

XS
SM
MD
LG