Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ПАРЭ падаў у адстаўку пасьля абвінавачаньняў у супрацоўніцтве з Расеяй


Пэдра Аграмун
Пэдра Аграмун

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Пэдра Аграмун падаў у адстаўку на фоне падазрэньняў, што некаторыя члены ПАРЭ атрымлівалі хабар ад уладаў Азэрбайджану, і скаргаў на яго пасьля таго, як ён зьезьдзіў у Сырыю з дэпутатамі расейскай Дзярждумы.

Пра гэта паведамляе ВВС.

З заклікам да адстаўкі Аграмуна раней выступілі члены ПАРЭ з самых розных краін Эўропы.

У сьнежні праваабарончая арганізацыя Эўрапейская ініцыятыва стабільнасьці (ESI) апублікавала даклад, у якім сьцьвярджалася, што некаторыя члены ПАРЭ займаліся палітычным лабіраваньнем інтарэсаў Азэрбайджану і што некаторыя зь іх атрымлівалі плату ад азэрбайджанскіх уладаў.

У сакавіку генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд папрасіў прэзыдэнта ПАРЭ Пэдра Аграмуна «неадкладна сфармаваць незалежную камісію для расьсьледаваньня».

Гэтую просьбу падтрымалі і многія члены ПАРЭ, якія заявілі, што «сур’ёзныя і пераканаўчыя абвінавачваньні ў непрыстойнай паводзінах» пагражаюць цэласнасьці асамблеі.

Праваабаронцы вінавацяць улады Азэрбайджану ў падаўленьні апазыцыі, незаконных арыштах і парушуэньні свабоды слова. Азэрбайджанскі бок абвяргае гэтыя абвінавачваньні.

Акрамя таго, Аграмуна крытыкавалі за тое, што разам з расейскімі дэпутатамі ў сакавіку сёлета ён езьдзіў у Сырыю і сустракаўся з Башарам Асадам, якога рэгулярна крытыкуюць за парушэньні правоў жыхароў краіны, а таксама абвінавачвалі ў выкарыстаньні хімічнай зброі.

У заяве сацыялістычнай групы ў ПАРЭ гаварылася: «Нават калі візыт быў „асабістым і прыватным“, ні ў якім выпадку імя Парлямэнцкай Асамблеі ня можа быць ўцягнутае ў ініцыятывы, якія можна аб’ектыўна ўспрымаць як падтрымку рэжыму Асада і яго дзеяньняў супраць сырыйскага насельніцтва».

Пасаду Аграмуна часова зойме брытанскі дэпутат Роджэр Гейл.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG