Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар інфармацыі: Новы закон аб СМІ павінен закрануць сацыяльныя сеткі


Новая рэдакцыя закона аб сродках масавай інфармацыі павінна быць шчыльна зьвязана з працэсамі, якія адбываюцца ў электронных СМІ і сацсетках. Пра гэта заявіў міністар інфармацыі Аляксандар Карлюкевіч на перадачы «Клюб рэдактараў» у эфіры тэлеканала «Беларусь-1», перадае БелТА.

Пры гэтым ён зьвярнуў увагу на тое, што зьмены ў першую чаргу датычацца сацыяльных сетак.

«Гэта перш за ўсё выступы ў сацсетках, інтэрнэце», — удакладніў Аляксандар Карлюкевіч.

Па яго словах, у Расеі і краінах ЭЗ актыўна працуюць над удасканаленьнем заканадаўчай базы, якая рэгулюе гэтыя пытаньні. У той жа час, паводле Карлюкевіча, важна не перайсьці пэўную мяжу.

«Важна, каб закон не выконваў функцыі цэнзара і не абмяжоўваў грамадзтва і яго права на свабоду выказваньня», — падкрэсьліў ён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG