Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзень народзінаў Пуціна па ўсёй Расеі праходзяць акцыі пратэсту. Жывая трансьляцыя


Пратэст у Санкт-Пецярбурзе 26 сакавіка 2017 года. Ілюстрацыйнае фота

У гарадах Расеі пачаліся акцыі прыхільнікаў апазыцыянэра Аляксея Навальнага. Мітынгі і пікеты ўжо прайшлі на Далёкім Усходзе, у Самары, Стаўрапалі і іншых гарадах. Людзі патрабуюць дапусьціць Навальнага на выбары прэзыдэнта ў наступным годзе. Радыё Свабода вядзе тэкставую трансьляцыю.

Сам палітык і кіраўнік яго перадвыбарнага штабу Леанід Волкаў знаходзяцца пад адміністрацыйным арыштам. Іх абвінавачваюць у закліках да ўдзелу ў няўзгодненых мітынгах.

Акцыі прыхільнікаў Навальнага сёньня заплянаваныя ў 80 гарадах Расеі. Іх прымеркавалі да 65-й гадавіны народзінаў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Многія мерапрыемствы не ўдалося ўзгадніць зь мясцовымі ўладамі. У Маскве і Санкт-Пецярбурзе ўсе заяўкі на правядзеньне мітынгаў адхілілі.

Перад пачаткам мітынгаў паліцыя правяла ператрусы і затрыманьні ў некалькіх штабах апазыцыйнага палітыка. Арыштаваныя каардынатары штабоў Навального ў Краснадары і Смаленску.

Расейскія ўлады прыгразілі жорстка рэагаваць на парушэньні закона аб мітынгу падчас акцый, значную частку якіх не ўзгаднілі мясцовыя органы кіраваньня. Зьявілася інфармацыя пра затрыманьні ўдзельнікаў акцый у Якуцку, Самары, Іжэўску і Паўднёва-Сахалінску.

XS
SM
MD
LG